LOT здзейсніў найбуйнейшую закупку ў гісторыі польскіх авіяліній
2- 17.06.2025, 11:08
- 3,776

Польскі авіяфлот папоўняць самалёты Airbus.
Французскі Airbus паставіць самалёты для рэгіянальнага флоту польскіх авіяліній LOT.
Пра гэта паведамілі кіраўнік управы польскай авіякампаніі LOT Міхал Фіёл і міністр інфраструктуры Польшчы Дарыюш Клімчак падчас галіновай выставы «Авіясалон», якая праходзіць пад Парыжам у Францыі, паведамляе «Польскае радыё».
Канкурэнтам Тулузскага вытворцы сталі Бразільскі Embraer і самалёты тыпу E-195 новага пакалення.
Airbus спачатку паставіць 40 новых самалётаў, першыя- A-220 з'явяцца ў Польшчы ў 2027 годзе. Пазней, калі LOT скарыстаецца так званым варыянтам, у флоце польскага перавозчыка з'явіцца амаль такая ж колькасць самалётаў.



Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск на платформе X пракаментаваў куплю польскімі авіялініямі LOT самалётаў Airbus. Гэта найбуйнейшая ў гісторыі інвестыцыя польскага нацыянальнага перавозчыка. "Мы ствараем лідара паветранага транспарту ў Еўропе", - напісаў Туск у сваім пасце.
На гэты момант парк LOT налічвае 86 самалётаў ад двух вытворцаў - Embraer і амерыканскага Boeing.