23 чэрвеня 2025, панядзелак, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты «аднапакаёвак» у Менску ўстанавілі рэкорд

2
Кошты «аднапакаёвак» у Менску ўстанавілі рэкорд

Што адбываецца на рынку кватэр.

Попыт на сталічную нерухомасць паступова падае, а вось кошты толькі растуць. Пра сітуацыю на гэтым рынку ў траўні распавядае Realt.

За апошні месяц вясны попыт на кватэры, дзелі ў іх і пакоі павялічыўся на 5,8%. Ён склаў 1443 угоды.

Але менавіта з кватэрамі іх было ўкладзена толькі 1100. У сакавіку, напрыклад, гэта колькасць складала блімзу 1300.

А ў параўнанні з траўнем 2024 года фіксуецца падзенне пакупніцкай актыўнасці адразу на 19,5%.

Аналітыкі адзначаюць, што тут сваю ролю мог адыграць рост стаўкі на крэдыты і тэрытарыяльны прынцып атрымання льготных крэдытаў.

Што з «квадратмі»

Сярэдняя цана за квадратны метр сталічнага жылля склала $1 738 м2. Гэта на 2% больш, чым у мінулым месяцы.

У залежнасці ад колькасці пакояў цэны ўсталяваліся наступныя (плюс медыяна абсалютных коштаў):

* 1-пакаёвыя кватэры: $1884 за м2 (+1,9% за месяц) – $68200

* 2-пакаёвыя кватэры: $1635 за м2 (+0,6%) - $72489

* 3-пакаёвыя кватэры: $1523 за м2 (-0,1%) – $90 000

* 4-пакаёвыя кватэры: $1507 за м2 (+8,3%) – $96 000.

Больш за ўсё падаражэлі чатырохпакаёвыя кватэры. Аднак у медыяльнай цане іх кошт значна ніжэйшы за чаканы.

Таксама $1884 за м2 аднапакаёвай кватэры сталі рэкорднымі за апошнія 12 гадоў. Попыт менавіта на гэта жыллё традыцыйна застаецца самым высокім.

Сярэдняя цана кватэр прапановы за травень 2025 года таксама паказала станоўчую дынаміку. У параўнанні з папярэднім месяцам яна вырасла на 1,9% і склала $1853 за м2.

Якія кватэры куплялі

У траўні 2025 года пакупнікі традыцыйна аддавалі сваю перавагу 1-пакаёвым кватэрам, якія склалі 43% ад усіх укладзеных угод; 2-пакаёвыя кватэры – 32%, а 3-пакаёвыя – 21%.

Толькі 9% ад усіх продажаў выпалі на кватэры ў новых гатовых дамах. Другасны рынак усё яшчэ ў лідарах.

Часцей за ўсё менчукі сяліліся ў Фрунзенскім, Кастрычніцкім і Першамайскім раёнах, радзей – у Партызанскім, Савецкім і Цэнтральным.

А самая дарагая кватэра, набытая ў траўні 2025 года, каштавала пакупніку $903,7 тысяч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках