«Пад'езд абрынуўся цалкам»
2- 17.06.2025, 9:30
- 8,636

Расея ўдарыла па будынку інтэрната Кіеўскага авіяцыйнага інстытута.
Уночы 17 чэрвеня Крэмль правёў чарговую масаваную атаку на сталіцу Украіны.
Вядома пра аднаго загінулага (грамадзяніна ЗША) і як мінімум 16 параненых.
У Саломенскім раёне пасля прамога трапляння цалкам абрынуўся пад'езд жылога шматпавярховага дома. Пад руінамі могуць знаходзіцца людзі.
Таксама ўдарнай хваляй ад падзення абломкаў дронаў-камікадзэ пашкоджаны будынак інтэрната Кіеўскага авіяцыйнага інстытута, паведамляе «Суспільне».
У інтэрнаце выбітыя ўсе вокны. Ёсць пацярпелыя, але, на шчасце, абышлося без загінулых. Студэнты ў гэты момант знаходзіліся ў схованцы. Ужо раніцай іх пераселяць у іншыя інтэрнаты.