Беларускі піяніст узяў адразу тры прызы на конкурсе ў Валенсіі
1- 17.06.2025, 9:18
- 2,484

Акрамя прызавога месца, наш зямляк атрымаў яшчэ дзве спецыяльныя ўзнагароды.
Беларус Уладзіслаў Хандогій вызначыўся на 23-м Міжнародным конкурсе піяністаў імя Хасэ Ітурбі ў гішпанскай Валенсіі, які прайшоў 4-14 чэрвеня, піша «Беларусь и мир».
Журы прысудзіла нашаму маладому суайчынніку другое месца, што прынесла яму прэмію сумай 20 тысяч еўраў і ангажэмент на ўдзел у канцэртным туры.

Акрамя таго, наш зямляк атрымаў яшчэ дзве спецыяльныя ўзнагароды: прыз глядацкіх сімпатый (2 тысячы еўраў) і прыз за найлепшае выкананне канцэрта Бетховена (2 тысячы еўраў).
Першае месца ў конкурсе ўзяў ізраілец Набіль Хаек, трэцяе – італіец Руджэра Фіярэла. Усяго ж заяўкі на ўдзел паступілі ад 200 прэтэндэнтаў з 40 краін.