«Хто прыдумаў штрафаваць, хай той выходзіць і двары касіць»
12- 17.06.2025, 9:03
- 11,346

«Усіх чыноўнікаў на пакос. Аж штаб стварылі»
Улады прымусілі выконваць іх жа законы.
Нядаўна ў Гомелі чыноўнікі склікалі цэлы аператыўны штаб, каб развзяаць пытанне аб пакосе травы. Яны разважылі, што неабходна мабілізаваць усе рэсурсы, каб пакасіць траву, прыцягваючы ў тым ліку арганізацыі, піша «Салідарнасць».

Так чыноўнікі, хутчэй за ўсё, адрэагавалі на абурэнні беларусаў, якія запатрабавалі выконваць закон аб пакосе травы, які самі ж улады і прыдумалі (у Правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў былі ўнесеныя змены пастановай Саўміна ад 16 траўня 2025 – загадана скошваць газоны пры вышыні травы больш за 20 см).
Відэа ў TikTok аб дзеяннях гомельскіх чыноўнікаў набрала больш за 100 тысяч праглядаў і больш за 100 каментароў. Вось як рэагуюць на тое, што адбываецца беларусы.
«А фізічная асоба можа прыцягнуць да пакосу травы прадпрыемствы і арганізацыі, каб яны за свой кошт абкасілі траву вакол прыватных надзелаў? Чаму чыноўнікам можна пракруціць такую авантуру за кошт іншых, а фізічным асобам нельга?».
«Не стае кадраў? Дык можа пара плаціць заробак? Кожная праца павінна аплачвацца».
«Залучыць усіх дэпутатаў - іх столькі, што могуць рукамі выскубаць».
«Ведаеце, у чым праблема нашага ўрада? Арганізацыі не паспяваюць за сярэднім заробкам, які нам абвяшчаюць па БТ».
«Раней газонакасільшчыкі нават у выходны спаць днём не давалі, а цяпер цішыня і паўметра трава».
«Калі б не прыдумалі штраф з людзей, было б напэўна спакайней».
«Ужо прымусова загадам адпраўляюць. Праз дзень хаджу ў «Камунальнік». Вось думаю на 0.5 да іх уладкавацца».
«Проста раней касілі па магчымасці, а цяпер аднаму генію ідэя прыйшла закон прыдумаць, каб людзей штрафаваць, бюджэт папаўняючы, вось і атрымалі вынік».
«Дзяржава выдала такі закон, дык няхай і выконвае свой жа закон! А не толькі простых людзей душыць! Хай выходзяць усе дэпутаты і косяць».
«Няхай пакістанцы косяць».
«Касуйце закон і абурацца народ не будзе. Больш за 20 см нельга, смешна».
«З чым змагаліся на тое і ўспароліся».