The Telegraph: ЗША адправілі ў Іран самы магутны авіяносец у свеце
6- 17.06.2025, 8:49
- 13,764

У Вашынгтона будзе больш магчымасцяў у рэгіёне для розных сцэнарыяў.
У адказ на пагрозу эскалацыі канфлікту паміж Ізраілем і Іранам Злучаныя Штаты канцэнтруюць свае самыя магутныя вайсковыя сілы ў зоне адказнасці Цэнтральнага камандавання (CENTCOM). На Блізкі Усход накіроўваюцца адразу два амерыканскія авіяносцы - «Карл Вінсан» і «Німіц», піша экс-афіцэр каралеўскага флоту Том Шарп для The Telegraph.
Кожная авіяносная ўдарная група (АУГ) - гэта комплексная баявая структура, пабудаваная вакол атамнага авіяносца, на борце якога знаходзяцца 65-70 баявых самалётаў, уключаючы знішчальнікі F/A-18 Hornet і найноўшыя F-35C. Іх суправаджаюць эсмінцы класа «Арлі Берк», крэйсеры «Тыкандэрога» або дадатковыя эсмінцы, а таксама ударныя падводныя лодкі з ракетамі «Тамагаўк».
«Гэтыя караблі фармуюць абарончую «бурбалку», устойлівую нават да гіпергукавай зброі, і здольныя наносіць кропкавыя ўдары па берагавых цэлях на тысячы кіламетраў», - піша Шарп.
Авіяносец «Карл Вінсан» ужо прысутнічае ў рэгіёне, ажыццяўляючы паветраныя аперацыі супраць хусітаў. Тым часам «Німіц» накіроўваецца з боку Філіпін праз Малацкі праліў, магчыма, да армузскай затокі - крытычнага пункта для сусветных энэргетычных плыняў.
Амерыканскія аналітыкі не выключаюць, што Іран можа паспрабаваць аспрэчыць кантроль над Армузскай затокай шляхам абмежаваных вайсковых дзеянняў: высадак, захопу судоў або ракетных нападаў. Аднак поўнае закрыццё праліва лічыцца малаверагодным з-за залежнасці ад яго такіх краін, як Кітай, Індыя і сам Іран.
Для стрымлівання патэнцыйнай пагрозы ЗША таксама разгарнулі на выспе Дыега-Гарсія стратэгічныя бамбавікі - невідзімкі B-2, узброеныя глыбокапранікальнымі боепрыпасамі - адзінай у свеце зброяй, здольнай знішчыць глыбокія Іранскія ядзерныя аб'екты.