Трамп ацаніў словы Маска пра шкадаванне з-за публікацый пра яго
7- 11.06.2025, 19:29
- 4,710

Фота: New York Post
Прэзідэнт ЗША назваў «вельмі мілымі» прабачэнні прадпрымальніка.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў «вельмі мілымі» прабачэнні прадпрымальніка Ілана Маска, з якім у яго раней адбылася сварка. Такое меркаванне кіраўнік дзяржавы выказаў у гутарцы з выданнем The New York Post.
«Я думаю, што гэта вельмі міла з ягонага боку», — заявіў Трамп.
Пры гэтым прэзідэнт ЗША не адказаў, ці гатовы ён пакінуць у мінулым тое, што адбылося паміж ім і прадпрымальнікам, адзначае газета.
Маск і Трамп публічна пасварыліся пасля таго, як бізнэсовец раскрытыкаваў «вялікі выдатны законапраект» рэспубліканцаў аб падатковых ільготах, які павялічвае дэфіцыт бюджэту ЗША. Маск, які да пачатку чэрвеня кіраваў скарачэннем дзяржаўных выдаткаў у адміністрацыі Трампа, назваў законапраект «агідным». Прэзідэнт заявіў, што расчараваны ў Маску.