Малюк паведаміў Зяленскаму пра ўдары па аэрадромах Расеі
6- 1.06.2025, 21:30
- 7,788

СБУ сёння знішчыла трэць стратэгічнай авіяцыі РФ.
Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Малюк аведаміў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму аб спецаперацыі «Павуцінне» аб ударах па стратэгічных аэрадромах Расеі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта найбольш дальнабойная аперацыя краіны.
«Цалкам бліскучы вынік. Самастойны вынік Украіны. Год, шэсць месяцаў і дзевяць дзён ад пачатку планавання да эфектыўнай рэалізацыі. Найбольш дальнабойная наша аперацыя», - распавёў Зяленскі.