4 чэрвеня 2025, Серада, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Піястры перамог у Гран-пры Гішпаніі «Формула-1»

2
Піястры перамог у Гран-пры Гішпаніі «Формула-1»

Для аўстралійскага пілота гэта пятая перамога ў гэтым сэзоне.

Аўстралійскі пілот McLaren Оскар Піястры, які ў лідарах у чэмпіянаце «Формулы-1», перамог на Гран-пры Гішпаніі, які адбыўся на аўтадроме «Барсэлона-Каталунья».

Другім фінішаваў іншы пілот McLaren брытанец Ландо Норыс, трэцім - гоншчык Ferrari з Манака Шарль Леклер.

Для Піястры гэта пятая перамога ў гэтым сезоне.

Дзейны чэмпіён Макс Ферстапэн (Red Bull) пасля 10-секунднага штрафу за кантакт з Джорджам Расэлам (Mercedes) заняў толькі дзясятае месца.

У топ - 10 таксама ўвайшлі Расэл (чацвёрты), Ніка Хюлькенбэрг (Sauber, пяты), Люіс Хэмілтан (Ferrari, шосты), Ісак Хаджар (Racing Bulls, сёмы), П'ер Гаслі (Alpine, восьмы), Фернанда Алонса (Aston Martin, дзевяты).

У заліку пілотаў першае месца ў Піястры (186 балаў), другое ў Норыса (176), трэцяе ў Ферстапэна (137).

У Кубку канструктараў у лідарах McLaren (362), другое месца ў Ferrari (165), трэцяе — у Mercedes (159).

Наступны этап пройдзе 15 чэрвеня ў Канадзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках