Стэфанчук: СБУ правяла аперацыю па забеспячэнні бяз'ядзернага статусу Расеі
5- 1.06.2025, 19:46
- 10,082

Кіеў нанёс істотны ўдар па ядзерным патэнцыяле Расеі.
Украінскія спецслужбы правялі аперацыю, якая істотна ўдарыла па ядзерным патэнцыяле Расеі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву спікера парламента Украіны Руслана Стэфанчука.
«Раней у нас былі чумакі, а цяпер - дальнабойшчыкі, якія дастаўляюць што заўгодна ва ўсякі пункт свету», - падкрэсліў Стэфанчук.
Ён падкрэсліў, што Служба бяспекі Украіны правяла бліскучую аперацыю
«Ювелірная праца. Уражальныя вынікі. Дзякуй прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму, старшыні Службы бяспекі Украіны Васілю Малюку і ўсім, хто быў датычны да гэтай аперацыі па забеспячэнні бяз'ядзернага статусу дзяржавы-агрэсаркі. Такая сабе сучасная версія Будапешцкага мемарандума ў дзеянні», - адзначыў спікер.
У той жа час ён адзначыў, што няма занадта далёкіх цэляў для тых, хто змагаецца за сваю зямлю.