Зяленскі назваў, хто ўзначаліць дэлегацыю Украіны падчас другога раунда перамоў з РФ
6- 1.06.2025, 17:54
- 8,098

Перамовы пройдуць 2 чэрвеня.
Украіна будзе ўдзельнічаць у другім раундзе перамоў з Расеяй у Стамбуле. Украінскую дэлегацыю ўзначаліць міністр абароны Рустэм Умераў.
Аб гэтым паведамляе Telegram прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Зяленскі правёў нараду з кіраўнікамі сілавых і дыпламатычных ведамстваў напярэдадні другога раунда міжнародных перамоў, які адбудзецца ў панядзелак у Стамбуле.
З яго слоў, галоўнымі прыярытэтамі Кіева з'яўляюцца: поўнае і безумоўнае спыненне агню, вызваленне ўсіх палонных і вяртанне выкрадзеных Расеяй украінскіх дзяцей.
Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што Украіна робіць усё магчымае, каб гарантаваць абарону незалежнасці, бяспекі і суверэнітэту краіны.
«Вызначыў задачы на найбліжэйшы час. Вызначыў таксама пазіцыі перад сустрэчай у Стамбуле ў панядзелак», - адзначыў Зяленскі.
Украінскую дэлегацыю на перамовах узначаліць міністр абароны Рустэм Умераў.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ключавыя пытанні могуць быць развязаныя толькі на самым высокім узроўні, таму Украіна таксама рыхтуецца да патэнцыйнай сустрэчы лідараў.