4 чэрвеня 2025, Серада, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ атакавала адразу чатыры ваенныя аэрадромы ў РФ

16
СБУ атакавала адразу чатыры ваенныя аэрадромы ў РФ

Самалёты гараць на аэрадромах «Белая», «Дзягілева», «Алення» і «Іванава».

Служба бяспекі Украіны 1 чэрвеня адпрацавала адразу па чатырох ваенных аэрадромах Расеі. Пра гэта выданню «Гардон» паведамілі крыніцы ў СБУ.

Паведамляюць, што цяпер самалёты гараць на аэрадромах «Белая», «Дзягілева», «Алення» і «Іванава».

«Дзякуючы [кіраўніку СБУ Васілю] Малюку ў РФ цяпер зразумелі сапраўднае значэнне слова “дэмілітарызацыя”», – пракаментаваў суразмоўца.

1 чэрвеня Служба бяспекі Украіны правяла маштабную спецаперацыю ў знішчэнні бамбавальнай авіяцыі ў тыле РФ. СБУ паказала відэа, на якім відаць, як гарыць аэрадром «Белая» ў Іркуцкай вобласці.

Таксама беспілотнікі атакавалі аэрадром «Алення» ў Мурманскай вобласці РФ.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках