4 чэрвеня 2025, Серада, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Брытаніі звярнуўся з пасланнем да Масквы

3
Міністр абароны Брытаніі звярнуўся з пасланнем да Масквы
ДЖОН ГІЛІ

Лондан гатовы ваяваць.

Абаронны агляд Вялікай Брытаніі пашле «пасланне Маскве» пра гатоўнасць краіны ваяваць, калі гэта будзе неабходна. Пра гэта заявіў міністр абароны Брытаніі Джон Гілі ў інтэрв'ю BBC.

Такая заява прагучала пасля таго, як урад краіны абвясціў, што выдаткуе 1,5 млрд фунтаў стэрлінгаў на будаўніцтва сама менш шасці новых абаронных заводаў і створыць 1800 працоўных месцаў па ўсёй Вялікай Брытаніі.

У BBC падкрэслілі, што ў стратэгічным абаронным аглядзе, які будзе апублікаваны ў панядзелак, зробяць выснову пра тое, што Брытанія стаіць перад «новай эпохай пагрозаў» і будзе папярэджаная пра «непасрэдную і неадкладную» небяспеку з боку РФ і іншых краінаў, у тым ліку Кітая.

Паводле словаў Гілі, агляд вызначыць «новыя буйныя інвестыцыі ў нашу нацыянальную бяспеку» і пашле магутны сігнал варожым краінам.

Таксама міністр абароны падчас свайго візіту на завод у Стывенэйджы, дзе збіраюць ракеты Storm Shadow, адзначыў, што ўрад падтрымае набыццё да сямі тысячаў адзінак зброі вялікай далёкасці айчыннай вытворчасці.

У Мінабароны краіны дадалі, што дзякуючы новаму фінансаванню выдаткі Вялікай Брытаніі на боепрыпасы дасягнуць 6 млрд фунтаў стэрлінгаў.

«Шэсць мільярдаў цягам наступных пяці гадоў на такіх заводах, як гэты, дазволяць нам не толькі вырабляць боепрыпасы, якімі мы аснасцім нашы войскі ў будучыні, але і створаць працоўныя месцы ў кожнай частцы Вялікай Брытаніі – 1800 новых працоўных месцаў у кожнай краіне Злучанага Каралеўства», – запэўніў Гілі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках