Гістарычная аперацыя: СБУ падбіла больш за 40 расейскіх самалётаў
73- 1.06.2025, 14:07
- 76,460

Падбітыя бамбавікі, якія атакуюць Украіну.
Служба бяспекі Украіны праводзіць маштабную спецаперацыю ў знішчэнні варожай бамбавальнай авіяцыі ў тыле РФ. Дроны СБУ ўжо падбілі больш за 40 самалётаў, якія кожную ноч атакавалі ўкраінскія гарады.
Пра гэта ў нядзелю, 1 чэрвеня, паведамілі крыніцы NV у спецслужбах.
Паводле іх словаў, сярод падбітых самалётаў – А-50, Ту-95 і Ту-22 М3.
Гэтая ўнікальная спецаперацыя атрымала назву «Павуціна». Расейскай авіяцыі папярэдне нанесеныя страты больш як на 2 млрд даляраў.
Так, на адным відэа відаць як палае аэрадром Белая і чуваць голас кіраўніка СБУ генерал-лейтэнанта Васіля Малюка, які каментуе «пляскач».
