3 чэрвеня 2025, aўторак, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Буслы не завядуцца?»

7
«Буслы не завядуцца?»

Беларус прапанаваў садзіць агуркі «на роварныя колы».

Беларускі ціктокер падзяліўся з падпісчыкамі «інавацыйным» метадам вырошчвання агуркоў – «на колы ровара». Ягонае гумарыстычнае відэа не толькі паказала працэс, але і выклікала вясёлую рэакцыю ў каментатараў, піша Telegraf.

У самім відэа спачатку мужчына, які ўдзельнічае ў здымцы, рыхтуе круглую лунку, выкарыстоўваючы вобад ад роварнага кола як трафарэт. Потым у гэтую лунку высаджваецца насенне агуркоў, а зверху на зямлю кладзецца той самы вобад. «І чакаем», – сказаў аўтар відэа.

У наступным кадры такі самы роварны вобад аказваецца замацаваным гарызантальна на вяршыні высокага драўлянага слупа, укапанага ў зямлю.

«Вось што павінна атрымацца. Калі агуркі падрастуць, тут нацягваюцца вяровачкі, і агуркі цягнуцца ўгару да кола», – растлумачыў ціктокер сваю задумку.

Падпісчыкі з гумарам адрэагавалі на такую канструкцыю. «А буслы не завядуцца?» – пацікавіўся адзін з іх, намякаючы на падабенства збудавання з гняздом.

Іншы каментатар, таксама ацаніўшы нечаканы пераход, спытаў: «За колькі гадзінаў вырастае роварнае кола да такой вышыні?»

Некаторыя карыстальнікі ацанілі «распрацоўку» і нават прадраклі ёй «прэмію». Хтосьці жартам падзякаваў за ідэю, адзначыўшы, што «якраз яшчэ агуркі не пасадзіў».

А іншыя ўжо чакаюць прадаўжэння: «Выдатна, чакаем памідоры на раме ад ровара», – напісаў адзін з фаловераў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках