«Перад падзеннем пасажыры чулі выбух»
18- 1.06.2025, 10:31
- 8,586

У Расеі пасля падзення моста загаварылі пра дыверсію.
Як паведамляе канал «ВЧК-ОГПУ», пасажыры цягніка №86 Клімаўск – Масква непасрэдна перад падзеннем моста чулі выбух. Следчыя разглядаюць версію дыверсіі, тым больш што нядаўна паблізу быў знойдзены тайнік з выбухоўкай, сцвярджае канал.
У Бранскай вобласці вечарам 31 траўня абрынуўся мост, па якім рухаўся пасажырскі цягнік нумар 86 Клімаўск – Масква. У выніку здарэння загінулі сем чалавек, дзясяткі атрымалі траўмы.
На мосце падчас здарэння знаходзіліся фура і легкавік, якія разам з мостам упалі проста на галоўную частку цягніка.
У цягніку было 11 вагонаў, у ім знаходзіліся 464 пасажыры. Паводле апошняй інфармацыі, загінулі 7 чалавек, у тым ліку два машыністы, чые целы яшчэ застаюцца пад заваламі.
Месца аварыі ўяўляе сабой груду зламанага металу.
Крыніца тэлеграм-канала таксама адзначае, што блізу двух тыдняў таму ў тым самым Выгоніцкім раёне, прыкладна за 50 кіламетраў ад Бранска, было знойдзенае сховішча з выбухоўкай.