Экс-дзяржсакратар Пампея: ЗША зрабілі недастаткова, каб спыніць вайну ў 2014-м
7- 31.05.2025, 19:20
- 3,580

Фота: wikipedia.org
Ён запэўніў, што ЗША прадоўжаць падтрымку Украіну.
Былы дзяржаўны сакратар ЗША Марк Пампеа ўважае, што Злучаныя Штаты Амерыкі зрабілі недастаткова для таго, каб спыніць вайну Расеі і аднавіць мір ва Украіне ў 2014 годзе.
Аб гэтым ён заявіў падчас другога міжнароднага форуму па бяспецы Black Sea Security Forum у Адэсе, паведамляе «Еўрапейская праўда».
З ягоных слоў, нягледзячы на ўсе спробы, прадстаўнікам ЗША так і не ўдалося перашкодзіць планам кіраўніка Крамля Пуціна і прадухіліць поўнамаштабнае расейскае ўварванне ў 2022 годзе.
- Мне шкада, што не было зроблена больш у 2014 годзе, што не было зроблена больш у 2022-м, што мы страцілі стрымліванне. А зараз наша задача - вярнуць усё да стабільнасці. Я быў датычны да «менскіх перамоў» (...) мы ўжо шмат разоў сядзелі за гэтым сталом (перамоў, – Рэд.), і не было «молата», не было рычагоў уплыву, – сказаў былы дзяржсакратар ЗША.
Пампеа прызнаў, што тады быў "іншы час" і агрэсія Расеі была "не такой масіраванай", аднак ён звярнуў увагу: "калі паглядзець на дакументы, якія абмяркоўваліся падчас "менскіх перамоў", я ўпэўнены - яны амаль ідэнтычныя тым, пра якія гавораць цяпер".
" гэта павінна нагадаць усім нам: калі Пуцін на імгненне адкладае зброю - нельга вяртацца да расейскага газу. Калі ён адкладае зброю - нельга жыць так, як раней", - падкрэсліў Пампея.
Таксама ён запэўніў, што ЗША не змогуць дазволіць сабе кінуць Украіну ў барацьбе з расейскай агрэсіяй.
"Што тычыцца больш глыбокага пытання - ці лічыцца Украіна "пешкай" - я так не думаю. Не думаю, што нехта так думае: "ахвяруем ёю - і атрымаем мір", - адзначыў ён.
Ён звярнуў увагу на тое, што многія сябры Рэспубліканскай партыі "выказвалі меркаванні, якія супярэчаць глыбокім нацыянальным інтарэсам Амерыкі ў гэтым пытанні".
Але, думаю, усе яны таксама разумеюць, што ў выніку ЗША не могуць проста адысці ад гэтага. Гэта не той выпадак, калі можна сказаць: "Поспехаў, далей вы самі". Гэта будзе пераследаваць усіх нас - тых, хто верыць у базавую чалавечую годнасць, правы ўласнасці, усе прыкметы суверэнітэту нацый. І я думаю, урэшце гэтыя каштоўнасці перамогуць", - упэўнены Пампеа.