На захадзе Нямеччыны лёгкаматорны самалёт упаў на жылы дом
1- 31.05.2025, 16:35
- 2,270

Папярэдні чыннік - непаладкі з рухавіком.
Лёгкаматорны самалёт упаў у суботу, 31 траўня, на жылы дом на захадзе Нямеччыны. Два чалавекі загінулі, паведамляе «Нямецкая хваля».
Трагедыя адбылася неўзабаве пасля поўдня ў мястэчку Коршэнброх на захад ад Дзюсельдорфа. Са слоў праваахоўнікаў, адна з загінулых - лётчыца, якая кіравала самалётам.

Паводле звестак газеты Bild, незадоўга да падзення пілот папярэдзіла дыспетчараў аб непаладках з рухавіком і запытала аварыйную пасадку на найбліжэйшым аэрадроме.

Другая катастрофа за тры месяцы
Як піша газета Rheinische Post, у сакавіку ў той жа федэральнай зямлі Паўночны Рэйн – Вестфалія адбылася падобная трагедыя.