10 чэрвеня 2025, aўторак, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр прадаўжае здзіўляць

1
Даляр прадаўжае здзіўляць

Дзе больш выгадна набыць валюту.

Даляр і еўра на гэтым тыдні то даражэлі, то таннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы. «Зеркало» паглядзела, у якіх банках больш выгадна набываць у выходныя валюту.

Самы высокі курс продажу банкамі даляра — 3,01 рубля («Банк БелЗЭБ», «Беларусбанк», «Парытэтбанк»), а самы нізкі — 2,99 рубля («Альфа-Банк»).

Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка курсы валют могуць адрознівацца.

Выгадней за ўсё здаваць амерыканскую валюту ў «Банк РРБ», «БСБ Банк», «Статусбанк» — 2,982 рубля.

Самы высокі курс продажу банкамі еўра - 3,42 рубля («Банк БелЗЭБ», «Беларусбанк», «Тэхнабанк»), а самы нізкі - у «Альфа-Банку» (3,4 рубля).

Еўра больш выгадна здаваць у «БСБ Банк», «Статусбанк» - 3,395 рубля.

Самы высокі курс продажу банкамі расейскага рубля - 3,82 рубля за 100 расейскіх рублёў («Банк БелЗЭБ»), а самы нізкі - 3,775 рубля («БСБ Банк», «Статусбанк», «Цэптэрбанк»).

Курс куплі банкамі расейскага рубля самы высокі ў «Банку РРБ», «БНБ-Банку», «Статусбанку» — 3,77 рубля за 100 расейскіх рублёў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках