11 чэрвеня 2025, Серада, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША распрацавалі самалёт, які зменіць баланс сіл у гонцы ўзбраенняў

18
У ЗША распрацавалі самалёт, які зменіць баланс сіл у гонцы ўзбраенняў



У Маскве і Пекіне занепакоіліся.

ЗША робяць стаўку на новы гіпергукавы самалёт SR-72 Darkstar, які можа змяніць баланс сіл у глабальнай гонцы ўзбраенняў з Кітаем і Расеяй, піша выданне The National Interest (пераклад - сайт Charter97.org).

Распрацаваны Lockheed Martin, SR-72 здольны дасягаць хуткасці, большай за Маха 6 (блізу 7400 км/г), што робіць яго практычна няўлоўным для сучасных сістэм СПА.

У адрозненне ад свайго папярэдніка – выведвальнага SR-71 Blackbird – новы самалёт будзе не толькі збіраць звесткі, але і наносіць удары. Дзякуючы турбарэактыўна-праматочнай рухальнай сістэме (TBCC), ён можа ўзлятаць як звычайны самалёт, а затым пераходзіць на гіпергукавую хуткасць.

Тэмпературныя і аэрадынамічныя нагрузкі SR-72 вытрымлівае за рахунак ужывання найноўшых кампазітных матэрыялаў. Гэта дазваляе яму дзейнічаць на вышынях звыш 24000 метраў, недасягальных для большасці сістэм СПА.

Кітай і Расея ўжо валодаюць магутнымі сродкамі А2/AD (anti-access/area-denial), такімі як З-400 і HQ-9, але гіпергук і высокая манеўранасць SR-72 робяць яго вельмі цяжкай цэллю. Ён здольны пераадольваць мацерыкі менш як за гадзіну і выходзіць з зоны паражэння да таго, як будзе зафіксаваны радарам.

Чакаецца, што самалёт таксама зможа несці гіпергукавыя ракеты і запускаць дроны, што яшчэ больш павялічвае яго ўдарны і выведвальны патэнцыял. Увод у эксплуатацыю плануецца ў 2030 годзе, але ўжо зараз SR-72 выклікае турботу ў Маскве і Пекіне.

Нягледзячы на крытыку, SR-72 можа стаць тым прарывам, які ЗША даўно шукаюць у гіпергукавой гонцы.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках