Пяць тэлеканалаў перасталі транслявацца ў Беларусі
3- 30.05.2025, 20:35
- 17,282

Спіс.
Пяць тэлеканалаў перасталі транслявацца ў Беларусі. Падрабязнасці расказалі ў прэс-службе арганізацыі «Белтэлекам».
У паведамленні сказана, што ў Беларусі з 29 траўня была спыненая трансляцыя пяці тэставых каналаў. Называюць тэлеканалы «Сапфір», «Сінема», «КІНЕКА», а таксама Start World і Start Air.
У прэс-службе адзначылі, што названыя тэлеканалы перасталі транслявацца ў пашыраных і базавых пакетах Zala IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» Smart Zala.