У Літве адмовіліся верыць словам Хрэніна аб вучэннях «Захад-2025»
8- 30.05.2025, 9:24
- 4,052

Вільня падвысіць боегатоўнасць войска.
Літоўскае войска плануе падвысіць узровень сваёй гатоўнасці ў сувязі з будучымі беларуска-расейскімі вучэннямі «Захад-2025».
Цягам жніўня і верасня вайскоўцы будуць актыўна праводзіць трэніроўкі, а жаўнерам часова забароняць ісці ў водпуск. Пра гэта паведаміў BNS камандуючы ВПС Літвы Раймундас Вайкшнарас.
Раней на гэтым тыдні беларускі міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў, што Менск і Масква пастанавілі скараціць колькасць удзельнікаў вучэнняў і перанесці іх углыб тэрыторыі.
Аднак Вайкшнарас не выключыў, што заява аб пераносе «Захаду-2025» можа выявіцца дэзінфармацыяй.