Bloomberg: Расейскія даходы ад экспарту нафты ўпалі да двухгадовага мінімуму
5- 28.05.2025, 21:25
- 2,926

Кошт экспарту РФ сырой нафты па моры мае тэндэнцыю да зніжэння ўжо больш за 13 месяцаў.
Даходы РФ ад экспарту сырой нафты ўпалі да двухгадовага мінімуму — пасля новага падзення коштаў, паведамляе 28 траўня агенцтва Bloomberg.
Паводле звестак адсочвання танкераў з расейскай нафтай, сабраным выданнем, за чатыры тыдні да 25 траўня сярэдні аб'ём паставак складаў 3,39 млн барэляў за дзень (на 10 тысяч барэляў за дзень менш, чым за перыяд да 18 траўня). Аднак агульны кошт гэтых грузаў быў самым нізкім з красавіка 2023 года, піша Bloomberg.
Даходы ад экспарту расейскай нафты ўпалі на $20 млн, або на 1%, да $1,26 млрд за тыдзень, які скончыўся 25 траўня, адзначылі ў выданні.
Акрамя таго, Bloomberg піша, што кошт расейскага экспарту сырой нафты па моры мае тэндэнцыю да зніжэння ўжо больш за 13 месяцаў.
З тых часоў, як экспартны даход дасягнуў блізу $1,95 млрд на тыдзень цягам 28-дзённага перыяду да 21 красавіка 2024 года, кошт расейскай сырой нафты ўпаў на 28%, а аб'ём паставак знізіўся прыкладна на 8%, адзначыла выданне.
"Не зразумела, ці адыгралі санкцыі (супраць РФ — рэд.) значную ролю ў любой з гэтых тэндэнцый. Тым не менш, краіны G-7 разглядаюць магчымасць зніжэння коштавага абмежавання, пры перавышэнні якога расейскі экспарт нафты не можа выкарыстоўваць заходнія судны ці паслугі, з гэтага ўзроўню 60 даляраў да 50 даляраў за барэль”, — паведаміла Bloomberg.