10 чэрвеня 2025, aўторак, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Паўтарае шлях СССР»: эксперт назваў сцэнарыі для эканомікі РФ да канца года

5
«Паўтарае шлях СССР»: эксперт назваў сцэнарыі для эканомікі РФ да канца года

Расейскі ўрад можа залезці ў кішэню да насельніцтва.

Складанасці ў расейскай эканоміцы і новыя магчымыя абмежаванні з боку ЕЗ і ЗША могуць прымусіць расейскія ўлады звярнуцца да непапулярных крокаў, у тым ліку экспрапрыяцыі дэпазітаў насельніцтва, як гэта было ў часы СССР. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле УНИАН «500% ілюзій: ці наважацца ЗША і Еўропа нанесці Расеі зруйнавальны ўдар».

Як расказаў выданню галоўны кансультант Цэнтра замежнапалітычных даследаванняў Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў Іван Ус, у выпадку, калі будуць уведзеныя новыя амерыканскія санкцыі, негатыўныя працэсы ў расейскай эканоміцы паскорацца.

Ён нагадвае, што ЕЗ дагэтуль атрымлівае 13% газу ад РФ. А значыць прапановы амерыканскага сенатара Ліндсі Грэма аб павышаных мытах для ўсіх пакупнікоў расейскай прадукцыі закрануць і Еўразвяз, што паскорыць далейшую адмову блока ад расейскіх энэргарэсурсаў. Што, у сваю чаргу, балюча ўдарыць па расейскай эканоміцы, якой ужо не стае грошай.

«Праз гэта «Газпрам» плануе на 40% скараціць свой офіс. Таксама чакаецца павышэнне коштаў газу для расейцаў на 230%. Расейскі ўрад пакуль не ідзе на гэтую ідэю, бо яна вельмі не спадабаецца насельніцтву, але іншым шляхам ім знайсці грошы будзе вельмі цяжка», - кажа Ус.

З яго слоў, да канца года ў РФ застануцца толькі тры опцыі для хуткага папаўнення бюджэту.

«У іх наогул зараз выбар абмежаваны - падняць кошты камуналкі, скараціць сацыяльныя выдаткі на пенсіі і заробак бюджэтнікам або экспрапрыяваць 60 трыльёнаў рублёў з дэпазітаў у банках», - адзначае эксперт.

Ён мяркуе, што іншыя варыянты, як і павышэнне коштаў газу для насельніцтва, вельмі небяспечныя для Крамля.

«Асабліва дзеянні па ўкладах насельніцтва. Таму што гэта паўтарае досвед СССР, калі дзяржава гэтак жа скрала зберажэнні людзей на кніжках. Таму, у тым ліку, мала хто тады быў супраць распаду СССР. Гэта была «рэформа Паўлава» 1991 года, якая таксама стала асновай для распаду СССР», - падагульняе Ус.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках