Лукашэнка анансаваў дэфіцыт яшчэ аднаго прадукту
17- 28.05.2025, 14:27
- 10,970

Услед за бульбай знікнуць яблыкі.
Лукашэнка прадбачыць, што гэты год будзе «не вельмі ўраджайным» на яблыкі. Ён даручыў, зрэшты, ураду «ўжо сёння» думаць, дзе закупляць садавіну ў выпадку неабходнасці.
Аб гэтым дыктатар заявіў 28 траўня, прымаючы з дакладам старшыню Берасцейскага аблвыканкама Пятра Пархомчыка.
Нагадаем, у Беларусі пачаўся дэфіцыт бульбы. Лукашэнка прызнаўся, што яе вывезлі ў Расею.