Папулярны беларускі гурт абвясціў пра развітальныя гастролі
15- 27.05.2025, 20:48
- 15,620

Музыкі цешылі публіку цягам 20 гадоў.
Беларускі гурт «Дразды»цяпер праводзіць тур па Беларусі, які стане для іх апошнім.
Пасля 20 гадоў у айчынным шоу-бізнэсе Віталь Карпанаў і ягоныя таварышы раптоўна пастанавілі прыпыніць творчасць.
Як растлумачыў у сваім Instagram сам фронтмэн «Драздоў», развітальныя канцэрты адбудуцца летам-2025.
«Драздам 20 гадоў! Сёлета мы дадзім шэраг развітальных шоу! Дзякуй усім, хто быў з намі», – заявіў Карпанаў.
Беларускі гурт пад назвай «Дразды» з'явіўся ў 2005 годзе. Яны досыць хутка заваявалі народную папулярнасць, дабраліся і да фестывалю «Славянскі Базар у Віцебску».
Па-за ўсякімі сумневамі за самую папулярную песню «Драздоў» уважаецца «Хата бацькоў». Вельмі высокая верагоднасць, што вы недзе яе чулі. Толькі на YouTube у «Хаты» вялікія 4,6 млн праглядаў.