Цярпенне ЕЗ да Вугоршчыны «растае з кожным днём»
1- 27.05.2025, 17:43
- 5,752

Пра гэта заявіў міністр у пытаннях Еўропы ў МЗС Нямеччыны.
Міністр у пытаннях Еўропы ў МЗС Нямеччыны Гюнтэр Крыгбаўм заявіў, што цярпенне краін-чальцоў Еўрапейскага Звязу да Вугоршчыны змяншаецца праз працяглыя парушэнні вяршэнства права, і ўсё больш дзяржаў разглядаюць далейшыя крокі.
Ягоныя словы цытуе Tagesspiegel, паведамляе “Еўрапейская праўда”.
На палях сустрэчы міністраў ЕЗ у Брусэлі Крыгбаўм заявіў, што цярпенне нямецкіх калегаў “растае з кожным днём”.
Ён адзначыў, што працэдура пазбаўлення Вугоршчыны права голасу зацягнулася на досыць доўгі час", і прыйшоў час задумацца над тым, як дабрацца да сутнасці праблемы.
Крыгбаўм падкрэсліў, што новы федэральны ўрад спачатку будзе спрабаваць правесці прамыя перамовы з урадам прэм'ера Віктара Орбана.
"Але мы таксама павінны сказаць, што ўсялякае трыванне мае межы", - падкрэсліў нямецкі міністр.
Таксама ён падкрэсліў, што гаворка ідзе аб правах грамадзян ЕЗ, якія “гарантаваныя дамовамі".