Расейскія СМІ пішуць аб сур'ёзных праблемах са здароўем у мэра Масквы
13- 27.05.2025, 14:19
- 13,402

З ім бесперапынна знаходзяцца лекары.
Здароўе мэра Масквы Сяргея Сабяніна, відавочна, моцна пагоршылася. Аб гэтым піша расейскі Telegram-канал «ВЧК-ОГПУ».
З ягоных звестак, у мэра расейскай сталіцы з лютага пачаліся праблемы з сэрцам.
«Ён нават выпаў з позвы на некаторы час. Пагаворваюць, што гэта мог быць мікраінсульт, а цяпер побач з кіраўніком горада бесперапынна знаходзяцца лекары і асабісты касметолаг», - гаворыцца ў паведамленні.
5 траўня Сабянін публічна даваў справаздачу нелегітымнаму прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну, і сведкі пацвердзілі «ВЧК-ОГПУ», што відэазапіс працоўнай сустрэчы адрозніваецца ад звыклых выступаў мэра.
«Само відэа складаецца з нарэзкі мноства дубляў, а прамова дакладчыка месцамі, як быццам гучыць праз пераадоленне», – распавялі крыніцы.