«Падарожжы дылетанта» вяртаюцца
6- 27.05.2025, 14:14
- 7,266

Праўда, пад новай назвай.
Трэвел-шоў «Падарожжы дылетанта», якое шмат гадоў вёў актор Юрый Жыгамонт, аднавіла відэааповеды пра цікавыя і знакавыя месцы Беларусі. Першы выпуск пад назвай «Падарожжы з Жыгамонтам», прысвечаны мястэчку Гервятам у Астравецкім раёне Гарадзеншчыны, ужо выйшаў на YouTube, за некалькі дзён яго паглядзелі амаль 5,5 тысяч разоў.
Нагадаем, праект быў на паўзе некалькі год. Цяпер, як распавёў сам вядоўца ў апісанні да відэа, «Падарожжы…» будуць выходзіць кожны тыдзень, а прапановы, каментары і пытанні гледачоў вітаюцца:
«Без вас праграма немагчымая, ваша неабыякавасць - як паветра! Мы вельмі цешымся чарговай сустрэчы з вамі, і вельмі спадзяемся, што гэта ўзаемна».