22 чэрвеня 2025, Нядзеля, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскай эканоміцы пасля перагрэву пачало пагражаць пераахаладжэнне

4
Расейскай эканоміцы пасля перагрэву пачало пагражаць пераахаладжэнне

Урад РФ папярэдзіў аб пагрозе рэзкага пагаршэння сітуацыі ў эканоміцы.

Міністр эканомікі Расеі заявіў, што праз палітыку Цэнтрабанка РФ расейскай эканоміцы пагражае пераахаладжэнне - падзенне росту ніжэй за аптымальны ўзровень. Пра гэта піша "Інтэрфакс".

Яшчэ год таму ў Расеі казалі аб перагрэве эканомікі - празмерным росце, што пагражала некантраляваным ростам коштаў.

Таму ЦБ РФ быў вымушаны павышаць ключавую стаўку (да 21% у канцы 2024 года), каб "астудзіць" эканоміку. Цяпер Мінэканамразвіцця Расеі занепакоенае, што гэты працэс астуджэння можа зайсці занадта далёка і прывесці да рэцэсіі.

Цяперашні прагноз па інфляцыі ў Расеі ў 2025 годзе на ўзроўні 7,6% рэалістычны, але больш улічвае назапашаны патэнцыял канца 2024 і пачатку 2025 года, заявіў кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ Максім Рашэтнікаў.

"Цяперашні ўзровень інфляцыі - мы бачым, што інфляцыя ў апошнія тыдні ўкладваецца ў дыяпазон 3-4%, калі тыднёвыя звесткі пералічыць у гадавы рэжым. Іншая справа, што тыднёвыя звесткі лічацца ўсё ж такі па абмежаваным пераліку тавараў... Чакаем вынікі траўня, але ў апошні час у нас тыднёвыя звесткі ад месячных не вельмі адрозніваюцца", – заявіў Рашэтнікаў.

"Разлічваем, што гэта своечасова будзе ўлічана ЦБ пры прыняцці рашэнняў. Паколькі мы таксама бачым у цяперашнім рэжыме рызыкі пераахаладжэння эканомікі", - папярэдзіў міністр.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках