28 чэрвеня 2025, Субота, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон, Мэрц і Туск звярнуліся да ўладаў Грузіі

Макрон, Мэрц і Туск звярнуліся да ўладаў Грузіі

Лідары трох краін заклікалі Тбілісі пачаць дыялог з апазіцыяй.

Лідары Францыі, Нямеччыны і Польшчы з нагоды Дня незалежнасці Грузіі заклікалі ўлады краіны вярнуць краіну на дэмакратычны шлях і распачаць дыялог з апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю.

Пра гэта паведамляе «Рэха Каўказа».

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц і прэм'ер Польшчы Дональд Туск у супольнай заяве да Дня незалежнасці Грузіі заявілі аб салідарнасці з грузінскім народам і падтрымцы суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны.

«Мы падтрымліваем дэмакратычныя і еўрапейскія памкненні грузінскага народа, якія адлюстроўваюць імкненне быць часткай еўрапейскай сям'і... Мы асуджаем усе дзеянні грузінскіх уладаў, якія вядуць да адкату дэмакратыі, наступу на грамадзянскую супольнасць, СМІ і крытыкаў улады», - заявілі яны.

Лідары падкрэслілі, што чакаюць захавання ў Грузіі свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў, а таксама расследавання выпадкаў празмернага ўжывання сілы.

«Законы, якія супярэчаць еўрапейскім стандартам, павінны быць змененыя; трэба зноў вярнуцца да такіх неабходных рэформаў. Грузінскія ўлады павінны аднавіць дыялог з апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю», - адзначылі Макрон, Мэрц і Туск.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках