24 чэрвеня 2025, aўторак, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон атрымаў аплявуху ад сваёй жонкі

50
Макрон атрымаў аплявуху ад сваёй жонкі
Фота: AFP

Елісейскі палац пацвердзіў сапраўднасць кадраў.

Брыджыт Макрон ударыла па твары свайго мужа, прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона ў выніку нязначнай "сваркі". Пра гэта піша партал Actu.fr спасылка на AFP.

Паводле звестак крыніцы, блізкай да прэзідэнта Францыі, інцыдэнт адбыўся падчас банальнай сваркі. Ён паказаў, што распаўсюджваннем негатыўных каментароў з гэтай нагоды займаюцца прарасейскія сілы.

"Гэта быў момант, калі прэзідэнт і ягоная жонка апошні раз перад пачаткам паездкі разрадзілі абстаноўку, зладзіўшы сварку”, — заявіў суразмоўца.

На відэа трапіў момант, як па прыбыцці ў В'етнам Эмануэль Макрон, які знаходзіцца ўнутры самалёта, атрымлівае аплявуху ад сваёй жонкі Брыджыт. Хоць сілуэт не відаць цалкам, асобу, якая наносіла ўдар, ідэнтыфікавалі як жонку кіраўніка дзяржавы. Пазней Елісейскі палац пацвердзіў сапраўднасць кадраў.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках