Расея ноччу атакавала Украіну рэкорднай колькасцю дронаў
1- 26.05.2025, 11:29
- 4,348

Таксама ўкраінская СПА збіла дзевяць ракет.
Войскі краіны-агрэсаркі Расеі ўночы ў панядзелак, 26 траўня, ажыццявілі Камбінаваны ўдар па Украіне з выкарыстаннем 364 сродкаў паветранага нападу супраціўніка, паведамілі паветраныя сілы УСУ.
Паводле звестак вайскоўцаў, акупанты выпусцілі па Украіне дзевяць крылатых ракет паветранага базавання Х-101 з самалётаў стратэгічнай авіяцыі Ту-95МС і рэкордную колькасць дронаў — 355.
Супрацьпаветраная абарона збіла ўсе дзевяць ракет Х-101, абясшкодзіла 288 расейскіх БПЛА тыпу Shahed і беспілотнікаў іншых тыпаў на ўсходзе, поўначы, поўдні, захадзе і ў цэнтры краіны.
Паветраныя сілы УСУ ўдакладняюць, што 233 дроны былі збітыя агнявымі сродкамі паразы, а 55 — лакальна страчаныя/здушаныя РЭБ.
Зафіксавана траплянне расейскіх ракет і дронаў у пяці лакацыях, а таксама падзенне збітых «Шахедаў» у дзесяці лакацыях, гаворыцца ў паведамленні УСУ.