25 чэрвеня 2025, Серада, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былая дарадца Трампа расказала пра ягонае стаўленне да Пуціна

11
Былая дарадца Трампа расказала пра ягонае стаўленне да Пуціна

Прэзідэнт ЗША не ўсведамляе, што правадыр Крамля не хоча спынення агню.

Расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну патрэбная абяскроўленая Украіна, а не тая, якая здольная супрацьстаяць, і гэта разумеюць усе, акрамя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Пра гэта ў інтэрв'ю The Telegraph заявіла Фіёна Хіл, якая займала пасаду спецыяльнай дарадцы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў еўрапейскіх і расейскіх справах падчас ягонага першага тэрміну. Хіл мае рэпутацыю аднаго з найлепшых сусветных палітолагаў - спецыялістаў у Расеі, а таксама з'яўляецца аўтаркай навуковых даследаванняў пра гісторыю РФ, а таксама суаўтаркай кнігі “Містэр Пуцін: спецагент у Крамлі” (Mr. Putin: Operative in the Kremlin, 2013).

Ацэньваючы тэлефонную размову Дональда Трампа і расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна 19 траўня, Хіл выказала меркаванне, што прэзідэнт ЗША “жудасна” даў рады.

"Давайце дамо яму зніжку за старасць”, - сказала яна, дадаўшы, што амерыканскі лідар няправільна адказвае на пытанне іспыту".

Паводле ёйныхслоў, Трамп мяркуе, што ўся справа ў гандлі, нерухомасці і ў тым, хто што атрымлівае. Аднак прэзідэнт ЗША не ўсведамляе, што Пуцін не хоча спынення агню. Хіл таксама пракаментавала той факт, што Трамп дагэтуль не ўвёў супраць Масквы дадатковых санкцый, замест гэтага прапаноўваючы ўгоду. Гэта, са слоў суразмоўніцы The Telegraph, дае расейцам большы стымул падыгрываць Трампу. Яна таксама паведаміла, што, калі даць расейцам моркву, “яны проста яе з'ядаюць або б'юць вас ёю па галаве”.

Выказваючыся аб дэлегацыі расейскіх перамоўшчыкаў у Савудаўскай Арабіі, Хіл падкрэсліла, што Пуцін адправіў сапраўды дасведчаных дыпламатаў, якія валодаюць ангельскай на цудоўным узроўні, і могуць загаварыць каго хочаш.

"У іх знойдзецца адказ на ўсё”, — падкрэсліла Фіёна Хіл.

Ад ЗША перамовы вядуць дзяржаўны сакратар Марка Рубіё, былы дарадца Трампа ў нацбяспецы Майк Уолтц і спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф — былы гандляр нерухомасцю. У іх на дваіх менш за год досведу работы на ўзроўні Кабінета міністраў. У іх менш за год досведу работы на ўзроўні Кабінета міністраў. Стаўленне "рускага мядзведзя” да гэтых “дэбютантак катыльёна” Фіёна Хіл апісала так: “Яны ядуць неафітаў з боку ЗША на вячэру".

Паводле ейных слоў, Трамп аточаны “падхалімамі і паслугачамі”, і ніхто не супрацьстаіць яго нават самым недарэчным ідэям. Фіёна Хіл таксама выказала перакананне, што ў аснове мяккага падыходу прэзідэнта ЗША да Масквы ляжыць яго асабістае пакланенне перад Пуціным, а таксама іх агульнае перакананне ў ідэі “сфер уплыву” і прынцыпе “сіла — гэта права”.

"Трамп зачараваны Пуціным і ў выніку становіцца яго рабом", - заявіла Хіл.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках