Польскія вытворцы патрабуюць забараніць імпарт агуркоў з Беларусі
12- 26.05.2025, 10:25
- 4,170

Пастанова можа быць прынятая цягам двух месяцаў.
Польскія вытворцы гародніны патрабуюць, каб урад забараніў імпарт агуркоў і таматаў з Беларусі і Расеі. Яны кажуць аб няроўных умовах з-за кошту энэргарэсурсаў і уведзеных Расіяй санкцый супраць еўрапейскіх гародніны.
У каментары парталу o2.pl аперацыйны дырэктар Асацыяцыі вытворцаў таматаў і агуркоў у цяпліцах Лукаш Гвіздала расказаў, што асацыяцыя вядзе аб гэтым пытанні актыўныя перамовы з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і міністэрствам навакольнага асяроддзя. Чыноўнікі, паводле ягоных, ставяцца з разуменнем.
"Супольна мы выпрацавалі пазіцыю, згодна з якой добрай пастановай было б заахвоціць органы ЕЗ увесці эмбарга на экспарт агуркоў і таматаў з Расеі і Беларусі. Пастанова ў гэтым пытанні можа быць прынятая цягам месяца або двух. Мы чакаем яго ўкаранення", - заявіў Гвіздала.
Ён дадаў, што польскія вытворцы нясуць вялікія выдаткі, бо абавязаныя выконваць нормы ЕЗ у якасці і вытворчасці прадукцыі. У расейцаў такіх абавязкаў няма. Гвіздала мяркуе, што гэта несумленная канкурэнцыя.