Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы: з'явіліся вынікі апытання
- 26.05.2025, 9:58
- 18,506

Лідар змяніўся, але адрыў — у межах хібнасці.
Кандыдат ад «Грамадзянскай кааліцыі» Рафал Тшаскоўскі ў лідарах к апытанні перад другім турам прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы. У даследаванні IBRiS для «Польскага радыё» ён набірае 45,7%.
Аднак ягоны адрыў ад кандыдата «Права і справядлівасць»— у межах хібнасці. За Караля Наўроцкага гатовыя прагаласаваць 44,9% палякаў.
7,8% апытаных заявілі, што не могуць адказаць на пытанне аб галасаванні. 1,6% адмовіліся адказваць наогул.
У папярэднім апытанні ў лідарах быў Караль Наўроцкі.
Нагадаем, 1 чэрвеня адбудзецца другі тур прэзідэнцкіх выбараў.