14 чэрвеня 2025, Субота, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тайная перадыслакацыя з Печангі

7
Тайная перадыслакацыя з Печангі

Чаму расейская брыгада апынулася ў Беларусі.

200-я мотастралковая печэнжская брыгада, якая належыць да Ленінградскай ваеннай акругі Раскі і базуецца ў горадзе Печанга паблізу мяжы з Нарвегіяй, была пераведзеная ў Беларусь. Пра гэта паведамляе Беларуская служба «Радыё Свабода», якая правяла ўласны аналіз гэтай перадыслакацыі.

Са звестак выдання, тэхніка падраздзялення ўпершыню за апошнія гады з'явілася на парадзе ў Менску 9 траўня 2025 года. Замест традыцыйнай пешай калоны расейскія вайскоўцы былі прадстаўленыя механізаваным парадным разлікам.

Журналісты адзначаюць, што "гэтая тэхніка можа быць звязана з ядзернай інфраструктурай". Згодна з аналізам беларускіх дзяржаўных СМІ, бранятэхніка, сярод іх аўтамабілі тыпаў "Лінза" і "Спартак", была дастаўлена ў Беларусь яшчэ ў сакавіку.

На рэпетыцыях парада ў Менску і на аэрадроме "Ліпкі" зафіксавана 12 адзінак такой тэхнікі. У той жа час, паводле інфармацыі “Таварыства беларускіх чыгуначнікаў”, “колькасць прывезенай тэхнікі можа быць нават большай за 21 адзінку”.

Таксама было заўважана, што транспартныя сродкі маюць нумарныя знакі з кодам, які экспэрты звязваюць з 12-й Галоўнай управай Мінабароны РФ, адказнай за захоўванне, эксплуатацыю і ахову ядзерных боепрыпасаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках