13 чэрвеня 2025, Пятніца, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам паабяцалі «тэмпературныя арэлі»

5
Беларусам паабяцалі «тэмпературныя арэлі»

Калі ў краіну прыйдзе цеплыня?

Белгідрамет паведаміў, што 25 траўня, у нядзелю, амаль па ўсёй Беларусі будуць ісці дажджы. Аднак вецер будзе сілай ад слабога да сярэдняга. Тэмпературу сіноптыкі паабяцалі таксама не самую цёплую. Ды яшчэ і з вялікім роскідам.

У Белгідрамеце на 25 траўня спрагназавалі днём +12…+18°С, і толькі па ўсходзе +19…+24°С. Дарэчы, менавіта на ўсходзе Беларусі метэаролагі папярэдзілі пра моцныя дажджы і навальніцы.

У ТГ-канале пра надвор'е ў Беларусі Nadvorie папярэдзілі, што жыхарам усходу краіны трэба падрыхтавацца да сур'ёзных ападкаў, піша telegraf.news.

«Баюся, што заўтра пасля абеду ўся ўсходняя палова Беларусі будзе ахопленая абложнымі ападкамі, месцамі яны будуць вельмі інтэнсіўнымі. А вось на захадзе краіны заўтра суха. ECMWF прагназуе, што за заўтрашнія паўдня, з 9 да 21 гадзіны, на ўсходняй палове краіны можа выпасці яшчэ 20–35 мм дажджу», – напісалі там.

А вось у Менску сіноптыкі прадраклі воблачнае з праясненнямі надвор'е. І толькі ў другой палове дня дождж (верагоднасць 80–90 адсоткаў). А вось тэмпературу ў сталіцы Беларусі не трэба чакаць летнюю. Паводле звестак Белгідрамета, паветра не прагрэецца вышэй за +12…+14°С.

Раней стала вядома, што эксперты Telegram-канала @nadvorie, прааналізаваўшы звесткі ансамблевай мадэлі ECMWF, далі папярэдні прагноз на чэрвень. Паводле іхніх словаў, першы летні месяц 2025 года з гледзішча тэмпературы «будзе нібыта нармальным», а з гледзішча ападкаў, нават крыху больш вільготным, чым звычайна. Перавышэнне кліматычнай нормы ападкаў чакаецца на ўсходзе краіны – на 15–20 мм больш, чым звычайна».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках