У Маскве адбылася серыя выбухаў
18- 25.05.2025, 12:04
- 36,114

Сталіцу РФ атакавалі беспілотнікі.
Позна ўвечары суботы, 24 траўня, Маскву атакавалі БПЛА. Мэр сталіцы краіны-агрэсаркі Сяргей Сабянін сцвярджае, што расейская СПА нібыта збіла сама меней шэсць дронаў, якія рухаліся ў бок сталіцы краіны-агрэсаркі.
«На месцы падзення аскепкаў працуюць спецыялісты экстранных службаў», – напісаў ён у сваім Telegram.
Паводле звестак расейскіх СМІ, у выніку атакі беспілотнікаў была часова прыпыненая праца аэрапортаў Дамадзедава і Жукоўскі.