12 чэрвеня 2025, Чацвер, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта сведчыць пра стан, у які Лукашэнка пагрузіў Беларусь»

5
«Гэта сведчыць пра стан, у які Лукашэнка пагрузіў Беларусь»

Беларускія чыноўнікі проста баяцца выказаць хоць нейкую нязгоду з расейцамі.

Сябра Камітэта Дзяржаўнай думы РФ у пытаннях абароны Віктар Собалеў заявіў, што "поўным дасягненнем мэт "СВА" з'яўляецца стварэнне адзінай хаўруснай дзяржавы: Расея - Украіна - Беларусь". Ён назваў гэта "аднаўленнем расейскага свету ў рамках натуральных яго межаў".

Былы дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі, журналіст Сяргей Навумчык раскрытыкаваў маўчанне Міністэрства замежных спраў краіны, калі расейскія палітыкі заяўляюць аб жаданні далучыць Беларусь.

"Маўчанне МЗС РБ на словы дэпутата Дзярждумы РФ аб аб'яднанні Расеі, Украіны і Беларусі ў адну дзяржаву як мэту вайны – паказальнае. Знешнепалітычныя ведамствы не заўсёды абавязаныя рэагаваць на заявы замежных палітыкаў (скажам, лідараў маргінальных партый), якія пагражаюць ліквідацыяй суверэнітэту, але дэпутат парламента - гэта дзяржаўны дзеяч, сябра вышэйшага заканадаўчага органа", - адзначыў ён.

З ягоных слоў, такое маўчанне сведчыць аб стане, у які Аляксандр Лукашэнка пагрузіў Беларусь "за дзесяцігоддзі свайго бяздарнага праўлення: поўная залежнасць ад Масквы". У выніку, заявіў ён, беларускія чыноўнікі проста баяцца выказаць хоць нейкую нязгоду з расейцамі.

"Больш ганебнага перыяду Беларусь не ведала ў сваёй гісторыі", - заявіў Сяргей Навумчык.

Ён нагадаў, што Лукашэнка з пачатку сваёй палітычнай кар'еры "адкрыта і нахабна" прыніжаў суверэнітэт, беларускую мову і нацыянальныя каштоўнасці, і цяпер "аб беларускую незалежнасць усялякая маскоўская навалач выцірае ногі".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках