16 чэрвеня 2025, панядзелак, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікі «Еўравізіі» ад Украіны трапілі пад расейскі ўдар

1
Удзельнікі «Еўравізіі» ад Украіны трапілі пад расейскі ўдар

Варожы дрон праляцеў проста над іх галовамі.

Украінскі гурт Ziferblat, які заняў 9 месца на «Еўравізіі-2025» і ўжо вярнуўся ў родны Кіеў, учора, 23 траўня, даў свой першы канцэрт пасля ўдзелу ў міжнародным песенным конкурсе, піша unian.net.

Аднак падчас выступу музыкаў пачалася паветраная трывога ў сталіцы праз масаваны напад расейцаў, а варожы робат праляцеў проста над іх галовамі.

Нагадаем, што гэтай ноччу Расея нанесла ўдар па Украіне з ужываннем 14 балістычных ракет Іскандэр-М/KN-23. Пад атакай былі Кіеў, а таксама Днепрапятроўская, Адэская і Запарожская вобласці, аднак больш за ўсё вораг накіраваў сваю агрэсію на сталіцу.

На шчасце, падчас канцэрта гурта Ziferblat ніхто не пацярпеў.

«Канцэрт прайшоў цудоўна, але пасля яго заканчэння ў нас павінна была быць невялікая сустрэча са слухачамі. Але калі яна пачалася, то прагучала паветраная трывога ў Кіеве і шахед лётаў побач. Я пра гэта ведаў і папрасіў вас пакінуць тэрыторыю, бо гэта небяспечна. Я вас вельмі прашу, заклікаю, не грэбаваць паветранай трывогай. Мы яшчэ шмат разоў сустрэнемся, але наша здароўе важнейшае», - адзначыў вакаліст Данііл Ляшчынскі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках