12 чэрвеня 2025, Чацвер, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскі вытворца аўто пастанавіў заблакаваць свае машыны ў Расеі

19
Кітайскі вытворца аўто пастанавіў заблакаваць свае машыны ў Расеі

Такая марка сустракаецца і ў Беларусі.

Кітайская кампанія Sinomach Auto абвясціла, што стала афіцыйнай прадстаўніцай брэнду Li Auto (ён жа Lixiang) у Расеі. Разам з гэтым кампанія абвясціла вайну шэрым імпарцёрам аўтамабіляў Li Auto у краіну. Сярод іншага, Sinomach паабяцала ўжыць захады для барацьбы з нелегальнымі сайтамі, рэкламнымі банэрамі і несанкцыянаваным выкарыстаннем гандлёвых знакаў, піша «Газета.Ru».

Кампанія Li Auto спыняе выкарыстанне існых каналаў паралельнага (альтэрнатыўнага) імпарту. Новая стратэгія прадугледжвае рэалізацыю прадукцыі толькі праз Sinomach Auto», – заявіла прэс-служба расейскага офіса Sinomach.

Метадам барацьбы з альтэрнатыўным імпартам разглядаюць дыстанцыйнае ўздзеянне на аўтамабілі, якія ўвезлі легальна, але праз паралельны (шэры) імпарт, а не праз іх.

«Разглядаецца пытанне дыстанцыйнага блакавання экранаў (мультымедыйнай сістэмы. – Заўвага.) у аўтамабілях. Але гэтае пытанне разглядаецца, яшчэ канчаткова не вызначана», – расказаў афіцыйны прадстаўнік Sinomach Auto ў Расеі Леў Лазараў.

Кнопак у машынах Li Auto практычна няма, а ўсё кіраванне функцыямі аўта знаходзіцца ў меню мультымедыя. На ўдакладняльнае пытанне, ці прывядзе такое ўздзеянне да блакавання аўтамабіляў, прадстаўнікі кампаніі адказалі сцвярджальна, растлумачыўшы, што «таму такі захад усё яшчэ абмяркоўваецца».

Кітайскія гібрыды Lixiang пачалі прывозіць у Расею ў 2022 годзе пасля сыходу Porsche, Jaguar, Land Rover, Lexus, Cadillac, Mercedes-Benz, Audi і BMW. У навінцы з Кітая расейцы ўбачылі даволі даступную альтэрнатыву еўрапейскім, японскім і амерыканскім прэміяльным мадэлям, адзначае выданне. Сумарна ў Расеі прададзена ўжо больш за 31 тыс. машынаў гэтай маркі.

Прадаюць Lixiang і ў Беларусі. Адзначым, што летась фіксаваліся выпадкі блакавання аўтамабіляў Zeekr, увезеных у Беларусь неафіцыйна. Падобныя пагрозы гучалі і ад прадстаўнікоў Avatr з Voyah.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках