12 чэрвеня 2025, Чацвер, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пагадненне аб выкапнях: Украіна і ЗША запусцілі Фонд аднаўлення

5
Пагадненне аб выкапнях: Украіна і ЗША запусцілі Фонд аднаўлення

Апошнім крокам была дыпламатычная нота ад ЗША, атрыманая сёння.

Украіна і ЗША закончылі ўсе неабходныя працэдуры для запуску Амерыканска-Украінскага фонду аднаўлення. Пра гэта паведаміла першая віцэ-прэм'ерка – міністарка эканомікі Украіны Юлія Свірыдзенка.

Паводле ейных словаў, апошнім крокам была дыпламатычная нота ад ЗША, якая сёння была атрыманая ад Часовай паверанай у справах ЗША ва Украіне Джулі С. Дэвіс.

– Цяпер можна афіцыйна сказаць, што Фонд запушчаны. Маем раўнапраўнае партнёрства, якое паважае нацыянальныя інтарэсы Украіны, прадугледжвае супольнае з Амерыкай кіраванне і інвеставанне. Праца Фонду арыентаваная на будучыню, у якой ЗША і Украіна супольна ўкладваюць у аднаўленне і развіццё нашай дзяржавы, – напісала Свірыдзенка ў Facebook.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках