УСУ ўдарылі па перадавым камандным пункце расейцаў у Бахмуце
2- 23.05.2025, 15:57
- 2,552

Удар зніжае здольнасць акупантаў планаваць і праводзіць аперацыі на Пакроўскім кірунку.
На днях Сілы абароны Украіны нанеслі ўдар па перадавым камандным пункце расейскіх захопнікаў у часова акупаваным Бахмуце Данецкай вобласці. Аб гэтым сёння паведаміў Генеральны штаб Узброеных Сіл Украіны.
21 траўня Паветраныя сілы УСУ паспяхова нанеслі ўдар па перадавым камандным пункце 3-га армейскага корпуса Узброеных сіл РФ. У выніку атакі быў істотна пашкоджаны будынак, дзе размяшчаўся вораг.
У Генштабе адзначылі, што гэты ўдар сур'ёзна зніжае здольнасць акупантаў планаваць і праводзіць аперацыі на Пакроўскім кірунку, адным з самых напружаных адцінкаў фронту.