10 чэрвеня 2025, aўторак, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі на сёння абвешчанае штармавое папярэджанне

2
У Беларусі на сёння абвешчанае штармавое папярэджанне

Магчымыя нават смерчы.

Белгідрамет абвясціў на 23 траўня штармавое папярэджанне ў сувязі з моцнымі дажджамі, навальніцамі і ветрам з парывамі да 15—20 м/с.

МНС папярэджвае, што магчымыя пашкоджанні ліній сувязі і электраперадач, перапады з энэргазабеспячэннем, падзенне дрэў, узнікненне пажараў, падтапленне асобных дамоў і дарог.

На поўначы і ў цэнтры Беларусі магчымыя нават смерчы: Еўрапейская служба прадказання штормаў ESTOFEX дае блізу 5% імавернасці сур'ёзных тарнада, граду, парываў ветру і дажджоў.

На большай частцы Беларусі 23 траўня прагназуюць дажджы, тэмпературу ўдзень ад +12°С на паўночным захадзе да +26 на паўднёвым усходзе.

Раніцай 23 траўня фронт над Гародняй, ідзе на ўсход. Апоўдні навальніцу прагназуюць у Менску, да вечара яна павінна дайсці да Барысава, можа зачапіць Віцебск, але наўрад ці зойдзе далей за Воршу, Бабруйск і Мазыр. Навальніца таксама павінна абысці Баранавічы.

На 24 траўня прагназуюць пераважную воблачнасць, дажджы на большай частцы тэрыторыі краіны, месцамі - моцныя, у асобных раёнах навальніцы, у многіх - моцны парывісты вецер. 25 траўня - воблачна з прасвятленнямі, дажджы пераважна кароткачасовыя і на паўднёвым усходзе, але месцамі зноў моцныя дажджы і навальніцы. Розніца ў тэмпературах захаваецца: на паўночным захадзе халадней, на паўднёвым усходзе цяплей.

Паводле папярэдніх прагнозаў, дажджы могуць быць у найбліжэйшыя 10 дзён, хіба што ў нядзелю можа быць суха ў Берасці і Гародні, у суботу і нядзелю ў Гомелі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках