Дроны УСУ атакавалі ключавы расейскі завод
6- 23.05.2025, 7:37
- 10,294

На прадпрыемстве ў Ліпецкай вобласці прагрымела дзесяць выбухаў.
Сёння ўначы дроны атакавалі горад Ялец у Ліпецкай вобласці Расеі, пад удар трапіў завод «Энэргія», які вырабляе батарэйкі і акумулятары, у тым ліку і для БПЛА.
Мясцовыя жыхары паведамляюць, што чулі больш за 10 выбухаў у небе, і пацвярджаюць некалькі «прылётаў» беспілотнікаў па заводзе.
Губернатар Ліпецкай вобласці паведаміў, што абломкі БПЛА ўпалі ў прамысловай зоне завода, узнік пажар. З прадпрыемства давялося эвакуяваць усіх супрацоўнікаў, некалькі работнікаў пацярпелі.
Таксама расейскія ўлады паведамляюць, што праз атаку ў Яльцы магчымае часовае абмежаванне працы мабільнага інтэрнэту «для павышэння эфектыўнасці абароны ад БПЛА».
Атакаваны завод «Энэргія» - буйное расійскае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на вытворчасці хімічных крыніц току. Завод вырабляе акумулятары ў тым ліку для БПЛА, а таксама батарэі для авіяцыі і флоту.