11 чэрвеня 2025, Серада, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі дэсант высадзіўся на швэдскім востраве Готланд

2
Брытанскі дэсант высадзіўся на швэдскім востраве Готланд
ілюстрацыйнае фота

У рамках вучэнняў NATO па стрымліванні Расеі.

Дэсант Узброеных сіл Яго Вялікасці возьме ўдзел у вучэннях НАТА па стрымліванні Расеі. На гэтым тыдні прайшла высадка на швэдскім востраве Готланд. Вучэнні праходзяць у рамках маштабнага манеўру Swift Defense 25, накіраванага на падрыхтоўку да магчымага глабальнага канфлікту, піша брытанская газета Daily Mail (пераклад - сайт Charter97.org).

Падчас вучэнняў войскі павінны былі захапіць «тактычную зону высадкі», высадзіцца з самалётаў і замацавацца на стратэгічным востраве ў Балтыйскім моры. Амаль 320 вайскоўцаў з Вялікай Брытаніі, Бельгіі і ЗША ўзялі ўдзел у дэсантаванні.

Вучэнні Swift Defense 25 праходзяць з 11 да 31 траўня 2025 года і ўключаюць аперацыі паветранага дэсантавання і перадыслакавання войск у краінах Паўночнай Еўропы і Балтыкі - Фінляндыі, Латвіі, Літве, Нарвегіі і Швэцыі. Гэта частка найбуйнейшага вучэння DEFENDER 25, накіраванага на ўзмацненне абароннага патэнцыялу NATO і дэманстрацыю хуткай рэакцыі Альянсу.

Востраў Готланд, размешчаны ўсяго за 370 кіламетраў ад расейскага Калінінграда, уважаецца за стратэгічна важны пункт у Балтыйскім рэгіёне. Пасля дэмілітарызацыі ў 2005 годзе Швэцыя плануе зноў узмацніць вайсковую прысутнасць на востраве, што выклікае заклапочанасць Масквы.

Прэм'ер-міністр Швэцыі Ульф Крыстэрсан заявіў, што пытанне размяшчэння войск і ўзмацнення абароны Готланда ўвойдзе ў лік ключавых накірункаў супрацоўніцтва з NATO.

Расейскія вайсковыя аналітыкі ацэньваюць магчымае ўмацаванне абароны вострава як сур'ёзную пагрозу для нацыянальнай бяспекі Расеі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках