На Камароўцы прыкметна патаннелі беларускія клубніцы
6- 22.05.2025, 17:04
- 9,650

Колькі зараз каштуюць ягады.
Некалькі тыдняў таму, у пачатку траўня, за кілаграм першых беларускіх клубніц прасілі 35 рублёў, але зараз, на радасць пакупнікоў, кошт айчынных ягад прыкметна знізіўся і складае 17,9 рубля, заўважыў Blizko.by.

На Камароўцы сёння прадаюць ягады гатунку «Брыла».
Ягады прывезлі ў Менск са Стоўбцаў.
Цяпер беларуская клубніцы практычна зраўняліся па кошце з грэцкімі ягадамі, якія каштуюць на рынку блізу 15 рублёў за кіло.