8 чэрвеня 2025, Нядзеля, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іншаземец вёз у Беларусь плацінавыя каралі з каштоўнымі камянямі

4
Іншаземец вёз у Беларусь плацінавыя каралі з каштоўнымі камянямі

Кошт упрыгожвання склаў амаль 420 тысяч рублёў.

Грамадзянін Малдовы спрабаваў правезці ў Беларусь без дэкларавання каралі за 420 тысяч рублёў, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Мужчына ехаў з Літвы на аўтамабілі Mercerdes праз пункт пропуску «Беняконі». Мытнікам ён заявіў, што не вязе тавараў, якія падлягаюць дэклараванню. Аднак у яго багажы яны знайшлі папяровы скрутак, абклеены скотчам. Унутры знаходзілася каралі.

Як устанавіла экспэртыза, ювелірны выраб выкананы з плаціны, а ўстаўкі — гэта брыльянты і фіялетавая шпінель. Кошт каштоўнасці склаў амаль 420 тысяч рублёў.

За ўхіленне ад выплаты плацяжоў у буйным памеры ў дачыненні да замежніка склалі пратакол. Каралі канфіскаваныя да пастановы суда.

Паводле гэтага ж артыкула будуць судзіць яшчэ аднаго грамадзяніна Малдовы, які трапіўся на мяжы з срэбным царкоўным кубкам коштам больш за 1200 еўраў, які перад мяжой у «Каменным Логу» схаваў у рукавах курткі, разабраўшы на дзве часткі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках