У прыватных установах адукацыі Светлагорска пачаліся палітычныя чысткі
3- 21.05.2025, 11:57
- 5,354

Звальняюць усіх, каго заўважылі ў нелаяльнасці да ўлады.
У Светлагорску ў школы, дзіцячыя сады, цэнтры дзіцячай творчасці і іншыя адукацыйныя ўстановы паступіла ўказанне правесці палітычныя чысткі. Звольніць з працы патрабуюць усіх супрацоўнікаў, якіх з 2020 года прыцягвалі да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці паводле палітычных матываў, пішуць праваабаронцы «Гомельской Весны».
Адпаведнае распараджэнне чыноўнікі ад адукацыі накіравалі нават у прыватныя ўстановы, якія выконваюць адукацыйныя або выхаваўчыя паслугі. Прычым звальняць патрабуюць не толькі педагагічны, але і абслугоўвальны персанал.
Разам з тым у іншым раёне Гомельшчыны пра такое ўказанне пакуль не чулі. Там звальненні людзей, рэпрэсаваных паводле палітычных матываў, таксама адбываюцца, але - ціха.